Posterheroes — міжнародны конкурс постараў (70×100 см) на сацыяльныя і экалагічныя тэмы. У 2023 годзе арганізатары запрашаюць удзельнікаў і ўдзельніц пераасэнсаваць інваліднасць і прадставіць новы погляд на яе. Як яны сфармулявалі на сайце: «Прыйшоў час выйсці за рамкі звычнага і прыняць прыгажосць разнастайнасці».
Журы абярэ 40 пераможцаў, сярод якіх два чалавекі атрымаюць прызы у памеры 2 500 і 1 500 еўра. Усе працы апублікуюць у медыях Posterheroes, арганізатары змогуць выкарыстоўваць іх для выставак з абазначэннем аўтарства.
Усе падрабязнасці — па спасылцы
Ведаеш пра крутую адукацыйную магчымасць, якой няма ў нашым каталозе? Калі ласка, напішы нам на пошту adukacyja@gmail.com ці праз Telegram-бота!