Курс па стварэнні невялікіх супольнасцяў

Міхаіл Волчак з 2003 года ствараў тэматычныя клубы, супольнасці і арганізацыі — ад айцішных да грамадскіх і урбаністычных. Цяпер ён зрабіў курс, каб падзяліцца сваім 20-гадовым досведам у стварэнні невялікіх супольнасцяў аднадумцаў. Такімі групамі можа быць што заўгодна ад кніжнага клуба да аматараў баскетбола.

Курс вялікі і падрабязны, цябе чакаюць тэмы ад далучэння новых удзельнікаў і ўдзельніц да этапаў развіцця супольнасцяў і вырашэння канфліктаў. І ўсё гэта на беларускай мове! Цяпер бясплатна даступныя 30 невялікіх відэалекцый, якія пазнаёмяць з курсам і дадуць базавыя веды па тэме.

Калі і дзе: 01.09. — 01.12.2023, анлайн-заняткі два разы на тыдзень.

Кошт: курс каштуе 500 еўра, якія можна аплаціць трыма часткамі, але аўтар адзначае, што можа зрабіць сур’ёзную зніжку ці наогул вызваліць ад аплаты двух частак — у залежнасці ад матывацыі

Усе падрабязнасці і форма рэгістрацыі на курс — на сайце праекта.

Ведаеш пра крутую адукацыйную магчымасць, якой няма ў нашым каталозе? Калі ласка, напішы нам на пошту adukacyja@gmail.com ці праз Telegram-бота!