Міжнародны кінафестываль і Форум па правах чалавека (International Film Festival and Forum on Human Rights, FIFDH) шукае ў сваю каманду чатырох стажорак і стажораў у напрамках лічбавай камунікацыі (з 1 снежня 2024 года да 31 сакавіка 2025 года), праграмнай каардынацыі (з 1 лістапада 2024 года да 31 сакавіка 2025 года), культурнай медыяцыі (з 1 лістапада 2024 года да 30 красавіка 2025 года) і медыя (з 1 снежня 2024 года да 31 сакавіка 2025 года).
Поўная стаўка складае 1500 швейцарскіх франкаў.
Сярод некаторых патрабаванняў: статус студэнта ці студэнткі, ідэальнае валоданне французскай і англійскай мовамі, навык працы ў камандзе і валоданне праграмамі Office і Adobe. Падрабязнасці тут (на англійскай і французскай).
Заяўкі прымаюць да 18 верасня на пошту emploi@fifdh.org. Дасылайце свае рэзюмэ (CV) і матывацыйныя лісты з тэмай “Stage Communication Digitale”.
Інтэрв’ю пройдуць да 30 верасня 2024 года.