Стыпендыя ў Швейцарыі для вучобы пасля магістратуры ці PhD

Магчымасць для тых, хто ўжо мае магістарскую ступень ці PhD, — Swiss Government Excellence Scholarships. Гэта стыпендыя для правядзення даследаванняў у швейцарскіх ВНУ. Яна пакрывае кошт жылля на аднаго чалавека, выдаткі на дарогу і медстрахаванне. У большасці ўніверсітэтаў цябе вызваляць ад аплаты вучобы.

Заяўкі будуць збіраць усю восень, а вынікі аб’явяць у наступным траўні. Вучоба ў Швейцарыі пачнецца ў верасні 2024 года.

Сярод патрабаванняў — быць ва ўзросце да 35 гадоў і валодаць адной з афіцыйных моў Швейцарыі (ангельская, нямецкая, французская, італьянская). Калі ты падаешся на постдоктарскую стыпендыю, то PhD павінна быць атрыманай паміж 31.12.2020 і 31.07.2024.

Перавага аддаецца высока кваліфікаваным кандыдатам і кандыдаткам з наяўнасцю дакументальна пацверджанага досведу навуковых даследаванняў.

Усе падрабязнасці глядзі на афіцыйным сайце. Таксама можаш атрымаць кансультацыю ў амбасадзе Швейцарыі ў Беларусі па пошце minsk@eda.admin.ch

Ведаеш пра крутую адукацыйную магчымасць, якой няма ў нашым каталозе? Калі ласка, напішы нам на пошту adukacyja@gmail.com ці праз Telegram-бота!