Летнік “Больш цела!” для дзяўчат адбудзецца 16-18 жніўня 2019. На летніку можна будзе пагутарыць пра бодзі-пазітыў, разлады харчовых паводзінаў, фемінізм і іншае.
Тэмы летніка:
- Цялеснасць
Варкшоп ад Наталлі Манькоўскай пра разуменне свайго цела.
- Фэтфобная рэклама
Дыскусія ад Машы Колб пра вобразы, якія малюе сучасная рэклама і як гэта на нас уплывае.
- Маё цела і інтымнае жыццё
Дыскусія ад Благіні Анастасіі пра тое, як у інтымных стасунках знайсці сябе.
- Разлады харчовых паводзінаў
Інтэрактыўная лекцыя ад Машы Бараноўскай пра гэтае псіхічнае захворванне і метады барацьбы з ім.
- Негвалтоўная камунікацыя
Лекцыя Ані Агеевай пра будаванне зносінаў на падставе ўзаемнай павагі і Я-выказванняў.
- Арт-тэрапія
Варкшоп ад Ані Агеевай, які дапаможа прапрацаваць асабістыя псіхалагічныя праблемы.
Фінансавыя ўмовы: кошт удзелу ў Летніку складае 25 руб. (у кошт уваходзіць даезд у абодва бакі з Менску да месца правядзення, харчаванне, уся праграма). Дадаткова кожнай удзельніцы трэба будзе мець свой спальнік і дыванок.
Калі: 16-18 жніўня 2019
Дэдлайн: 10 жніўня
Падаць заяўку можна па спасылцы.