Вебінары БАЖ: прававое рэгуляванне дзейнасці СМІ

Кампанія “За права на інфармацыю” (БАЖ) і Фонд “Масавыя камунікацыі”(fmcom)
запрашаюць вас на сумесныя вэбінары 30 красавіка і 7 траўня па тэме прававога рэгулявання дзейнасці СМІ, якія будуць пабудаваны на тэорыі з практыкай. Эксперты Сяргей Зікрацкі, Алена Лысакова і Аляксей Казлюк распавядуць пра патрабаванні да інфармацыйных матэрыялаў, адказнасць журналіста і СМІ, забеспячэнне доказаў пры распаўсюджанні інфармацыі.

30 красавіка 2020

 Блок 1. Сяргей, 15.00-15.30

– рэкламныя і ня рэкламныя артыкулы, правядзенне рэкламных гульняў;

 Блок 2. Алёна, 15.30-16.30

– агульныя патрабаванні да інфармацыйных матэрыялаў, адказнасць журналіста і СМІ, забеспячэнне доказаў;

– выкарыстанне інфармацыі з сацсетак, прыватнае жыццё;

 Блок 3. Аляксей: 16.30-17.00

– персанальныя дадзеныя;

– экстрэмісцкі кантэнт;

– блакавання сайтаў / паблікаў.

 

7 траўня 2020 15.00-17.00

 Блок 1. Алёна.

– абарона гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі;

 Блок 2. Сяргей.

– заканадаўства аб аўтарскім праве.

Пасля рэгістрацыі атрымаеце інструкцыі і спасылку на трансляцыю.

Прапановы і заўвагі дасылайце на pravanainfo@gmail.com