Упарадкоўваем адукацыю з Notion і яго аналагамі: парады эксперта

Памятаеш, нядаўна мы запрашалі на майстар-клас па Notion? Ён прайшоў класна, і ўдзельніцы з удзельнікамі атрымалі шмат карысных ведаў. Мы вырашылі падзяліцца галоўнымі поінтамі сустрэчы з усімі — хутчэй гартай уніз!

Што такое Notion?

Гэта праграма, якая выкарыстоўваецца для кіравання праектамі, стварэння нататак, планавання задач і гэтак далей. Notion — гэта лега, з якога можна пабудаваць усё што заўгодна.

Асноўны функцыянал Notion можна вывучыць за гадзіну. Для больш упэўненага карыстання патрэбна практыка, але ўжо пасля некалькіх створаных баз ці праектаў прыходзіць разуменне, што і як працуе.

Базавай адзінкай Notion з’яўляецца старонка. Старонка падзяляецца на 2 часткі — кантэнт і ўласцівасці. Кантэнт будуецца з блокаў: загалоўкі, тэкст, табліцы, відарысы, кнопкі, цытаты і г.д. Уласцівасці (тэгі, лічбы, формулы, назвы, чэкбоксы) дапамагаюць аб’яднаць старонкі і базы даных.

Чым Notion карысны для адукацыі?

Ты можаш арганізаваць свае навучальныя матэрыялы, план навучання, расклад, дзённік, канспекты. Агулам, усё, што існуе ў сістэме адукацыі, можа быць алічбавана, арганізавана, перанесена ў Notion.

Апроч гэтага, існуе план-падпіска «Notion for Education». Ён прапануе студэнтам і студэнткам, выкладчыцам і выкладчыкам бясплатны доступ да ўсіх прэміум-функцый. Для атрымання доступу трэба зарэгістравацца з выкарыстаннем навучальнага адрасу электроннай пошты.

Калі гэта немагчыма, можна карыстацца і бясплатнай версіяй. Варта ўлічваць, што яна мае абмежаванні ў 1000 блокаў, 10 запрошаных акаўнтаў і не ўключае некаторыя функцыі.

У выпадку крытычнасці пералічанага, для эканоміі можна набыць Personal план і даць гасцявы доступ іншым калегам і каляжанкам. Атрымаецца агульнадаступны (не будзе прыватных старонак) неабмежаваны воркспэйс.

Якія класныя дадаткі і плагіны можна выкарыстоўваць у Notion?

Большасць плагінаў звязана з інтэграцыямі з іншымі іструментамі, такімі як Jira, Slack, Github, Figma і гэтак далей. Магчыма зрабіць сінхранізацыю з Google Calendar, а можна выкарыстоўваць Notion Calendar і сумяшчаць прагляд падзей з Google і з створаных баз даных.

У дадатак, пакідаем табе топ-3 карысных гарачых клавіш:

  • CMD+P — хуткая навігацыйная панэль
  • CMD+T — новая ўкладка
  • /turn — трансфармацыя блока

Галоўнае — рабі як табе зручна. Адну і тую ж задачу можна вырашыць рознымі спосабамі.

Нядаўна кампанія заявіла пра спыненне працы ў Расіі. Вельмі важна заўважыць, што гэтае рашэнне не закранае акаўнты беларусак і беларусаў. Калі навіна ўсё ж дае падставу для трывогі, можна стварыць новы ўліковы запіс з выкарыстаннем ВПН.

Аналагі Notion, якія (пакуль) нікуды не сыходзяць

Гэта папулярны бясплатны тэкставы рэдактар і праграма для вядзення баз ведаў. Усе запісы захоўваюцца непасрэдна на дэвайсе, таму ніхто іншы (уключаючы распрацоўшчыкаў) не можа іх праглядзець.

Праграма дазваляе ствараць спасылкі паміж рознымі матэрыяламі, візуалізаваць сувязі паміж нататкамі ў выглядзе графаў, бяспечна сінхранізавацца паміж тваімі прыладамі, працаваць разам з камандай і публікаваць створаныя старонкі ў выглядзе вэб-сайтаў. Таксама ў Абсідыян убудаваны плагін Canvas, які па функцыяналу вельмі падобны на Miro.

Даступна болей за 1 000 плагінаў, створаных кам’юніці. З іх дапамогай Obsidian можна пераўтварыць у шматфункцыянальны хаб усёй неабходнай інфармацыі і функцый.

Інструмент, створаны распрацоўшчыкам праграмнага забеспячэнне Atlassian, а гэта значыць, што вельмі лёгка інтэгруецца з іншымі прадуктамі кампаніі: Trello, Atlas, Jira, Rovo. Апроч гэтага, засінхроніцца можна з Figma, Slack, Google Drive і шэрагам іншых праграм.

Вельмі падобны на Notion па функцыях і інтэрфэйсу: шырокія магчымасці рэдагавання тэкстаў, даданне выяў, спісы, задачы, табліцы, календары, whiteboard, праца ў калабарацыі. Бясплатная версія дазваляе дадаць да 10 чалавек.

Уваходзіць у бясплатны пакет праграм Google, даступных усім, хто мае акаўнт. Рэдактар — спрошчаная версія Google Docs, дазваляе рабіць простыя нататкі, дадаваць выявы, маляваць, ствараць лісты задач і наладжваць напаміны. Да запісаў можна дадаваць калабаратараў і працаваць разам. Аднак экспартаваць нататкі не так проста: спачатку патрабуецца перанос у Docs.

Бясплатны інструмент у межах прадуктаў Microsoft (патрабуе акаўнт). Вельмі падобны на Ворд, толькі з меншай колькасцю функцый. Пакрывае неабходны мінімум для нататак: рэдагаванне тэксту, устаўка выяў, чэк-лісты, маляванне. Можна ствараць бібліятэкі і падзелы, а таксама шэрыць нататкі і працаваць разам.

Таксама можаш паглядзець на гэтыя сервісы: Coda, ClickUp, Milanote, NoteLedge. У іх больш мінусаў і недахопаў, але, магчыма, менавіта іх функцыянал можа закрыць твае патрэбы.


Выказваем падзяку эксперту Сяргею.