Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі запрашаюць на штогадовую канферэнцыю “Тэхнікі і тэхналогіі чалавечага”.
Калі: 3-4 сакавіка 2017 года. Дзе: Мінск.
Мэта канферэнцыі – прапанаваць і публічна абмеркаваць тыя ідэі і прапановы па сучасных тэхніках і тэхналогіях чалавечага, якія існуюць ці могуць быць разгорнутыя ў нашай сітуацыі і ў нашым грамадстве. Мы імкнемся таксама крытычна ацаніць свае магчымасці, правы і абмежаванні на такую працу.
У праграме канферэнцыі – абмеркаванне тэхнік і тэхналогій чалавечага ў розных сферах і з некалькіх ракурсаў:
- Мінулае і будучыня. Як яны выбудоўваюцца ў гуманітарных практыках
- Асвета, навука і адукацыя – прастора тэхнік і тэхналогій чалавечага
- Палітыка і сацыяльныя стасункі: антрапалагічныя перспектывы
- Прыроднае і штучнае асяроддзе: падыходы ў вырашэнні гуманітарных праблем
- Гуманітарная веда для тэхнічных праблем і тэхналагічных выклікаў
- Межы дзейнасці і адказнасці “тэхнолага”
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навукоўцы, спецыялісты ў сферы адукацыі, культуры, медыя, а таксама тыя, хто працуе з тэхнічнымі і тэхналагічнымі вынаходніцтвамі і гатовы да абмеркавання абазначаных тэмаў і праблем.
Фінансавыя ўмовы
Іншагароднім удзельнікам арганізатары забяспечваюць праезд і пражыванне.
Колькасць удзельнікаў канферэнцыі абмежаваная, таму арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору заяўнікоў паводле “матывацыі да ўдзелу”.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 10 лютага даслаць заяўку на электронную скрыню flyuniby@gmail.com з наступнымі звесткамі аб заяўніку:
- Імя і прозвішча;
- Месца працы ці вучобы, пасада;
- Форма ўдзелу ў канферэнцыі: даклад (укажыце назву і тэзісы дакладу (1,5-2 старонкі)) альбо ўдзел у агульнай дыскусіі (пазначце матывацыю да ўдзелу ў канферэнцыі (50-100 словаў));
- Кантактныя дадзеныя: email, тэлефон.
Кантактная асоба па арганізацыйных пытаннях – Кацярына Раманчык: flyuniby@gmail.com, +375445796339, па змястоўных пытаннях – Тацяна Вадалажская: flyuniby@gmail.com, +375296754625.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.