Як авалодаць ангельскай на ўзроўні носьбіта: трэнінг ад БАСС

Даўно марыце вывучаць ангельскую мову? Жадаеце даведацца пра магчымасці вучыцца або працаваць у ЗША і Канадзе? Імкнецеся авалодаць ангельскай мовай на ўзроўні носьбіта? Тады БАСС запрашае вас на майстар-клас “Вучым ангельскую адно-у-адно”.

Калі: 29 студзеня 2017 года, 18:00 – 20:00.
Дзе: Мінск, вул. Старынаўская, д. 15, 1 пад’езд, оф. 3.

Праграма мерапрыемства:

  • чаму мы так доўга вывучаем ангельскую і ніяк не вывучым?
  • чым адрозніваецца фальшывая ангельская ад “ангельскай з харызмай”?
  • у чым перавагі і недахопы метаду “адно-ў-адно”.
  • як паспяхова вучыцца і працаваць у ЗША і Канадзе (асабісты досвед)?
  • як авалодаць ангельскай мовай на ўзроўні носьбіта?

Таксама ўсе запрошаныя змогуць паўдзельнічаць у майстар-класе па акцёрскай тэхніцы на рускай мове, каб лепш разумець, як працуе метад “адно-у-адно”.

Трэнер – Аляксандр Пятроўскі, кіраўнік праектаў “Ангельская з харызмай”, “Прыемныя суседзі”, “Вучыся размаўляць прыемна”. Атрымаў вышэйшую адукацыю і ступень магістра ў Канадзе.

Аляксандр як дасведчаны спецыяліст дасць выразныя і простыя адказы на пытанні, звязаныя з вывучэннем мовы.

Для ўдзелу неабходна рэгістрацыя. Падаць заяўку можна тут.

Фінансавыя ўмовы

Для ўдзельнікаў прадугледжаны арганізацыйны ўзнёсак памерам 4 рублі.