Грамадскі Балонскі камітэт запрашае да ўдзелу ў варкшопе на тэму “Мовы навучання: правы акадэмічных супольнасцей на выкарыстанне моў навучання“.
Калі: 28 студзеня 2017 года, 11:00-14:00.
Дзе: гасцініца Crowne Plaza Minsk, вул. Кірава, 13, канферэнц-зала “Princess”.
У праграме – наступныя дыскусіі:
- Беларускамоўнае навучанне ў сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь (Алена Анісім, намеснік старшыні ТБМ, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ);
- Нацыянальныя і ангельская мова ў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (Павел Церашковіч, эксперт Грамадскага Балонскага камітэту).
Праграма таксама ўключае спецыяльную падзею – прэзентацыю праекта “Гласарый Балонскага працэсу”.
Пытанні для абмеркавання:
- Інструменты і перспектывы стварэння беларускамоўнай вышэйшай школы;
- Беларусізацыя і інтэрнацыяналізацыя: пошукі залатой сярэдзіны;
- Дарожная карта рэфармавання вышэйшай адукацыі ў РБ і моўныя пытанні;
- Юрыдычныя аспекты беларусізацыі ВНУ: праект прапаноў у Кодэкс аб адукацыі РБ.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.