UNICEF Belarus шукае кандыдатаў на дзве вакансіі – праектны менеджэр (Project Manager) і праграмны асістэнт (Programme Assistant).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- добрае валоданне ангельскай і рускай мовамі;
- вопыт працы (1 год для праектнага менеджэра і 5 гадоў для праграмнага асістэнта – на адпаведнай занятасці);
- адпаведная адукацыя (праектны менеджэр – ступень бакалаўра ў галіне адукацыі, аховы здароўя, сацыяльных навук; праграмны асістэнт – скончаная сэрэдняя адукацыя + універсітэцкія/тэхнічныя курсы па накірунках адукацыі, сацыяльных навук альбо аховы здароўя);
- грамадзянства Беларусі.
Іншыя падрабязнасці, спецыфічныя для кожнай вакансіі, можна знайсці тут (Project Manager) і тут (Programme Assistant).
Падача дакументаў
Заяўка, якая мае быць аформленай на ангельскай мове, павінна ўключаць матывацыйны ліст, CV і форму P11. Дакументы дасылаюцца непасрэдна да Operations Manager, UNICEF Office in Belarus, праз мэйл apodgorodetsky@unicef.org.
Дэдлайн падачы заяўкі – 5 лютага 2017 года.