Masaryk University ў Брно (Чэхія) запрашае студэнтаў і супрацоўнікаў БДУ на вучобу, начытку лекцый ці стажыроўку ў межах праграмы ERASMUS+.
Перыяд – асенні семестр 2017-2018 навучальнага года.
У адрозненні ад папярэдніх конкурсаў Эразмус+ гэтым разам падача заяўкі адбываецца інакш – праз некалькі этапаў:
- вы ствараеце заяўку і запампоўваеце неабходныя дакументы на анлайн-платформу Масарыкава ўніверсітэта. Дэдлайн – 12 лютага;
- міжнародны аддзел універсітэта правярае правільнасць запаўнення заяўкі і ўсіх далучаных дакументаў;
- пасля БДУ ацэньвае вашыя поспехі (ці правалы);
- затым гэта робіць Масарыкаў універсітэт (факультэт, кафедра, на якой вы плануеце вучыцца, выкладаць ці стажыравацца);
- канчатковае рашэнне прымае Масарыкаў універсітэт пасля ўсебаковай ацэнкі.
Абвяшчэнне вынікаў – канец сакавіка 2017-га.
Як запоўніць заяўку
Кандыдаты самастойна ствараюць прафайл і запампоўваюць у яго ўсе неабходныя дакументы на анлайн-платформе. Назву і код прадметаў, якія неабходна пазначыць падчас запаўнення, можна паглядзець тут. Мінімальная колькасць крэдытаў за семестр – 20 ECTS, рэкамендаваная – 30 ECTS.
Варта звярнуць увагу, што да пачатку мабільнасці аспірантам і супрацоўнікам БДУ, якія плануюць прайсці стажыроўку / прачытаць курс лекцый неабходна звязацца з кантактнай асобай на кафедры ці іншым структурным падраздзяленні, дзе плануецца праходжанне мабільнасці, і атрымаць падцверджанне гатоўнасці прыняць вас. Дадзеную інфармацыю трэба пазначыць у заяўцы.
Неабходныя дакументы
Для студэнтаў:
- пашпартны фотаздымак;
- матывацыйны ліст, у якім неабходна пазначыць уласныя акадэмічныя мэты ў MU;
- копія старонкі пашпарта з фотаздымкам кандыдата;
- падцверджанне ўзроўню ангельскай мовы – В2 (моўны сертыфікат ці падцверджанне ад выкладчыка БДУ па адмысловай форме);
- пералік абраных дысцыплін у MU;
- CV;
- даведка пра акадэмічныя поспехі.
Для аспірантаў:
- пашпартны фотаздымак;
- матывацыйны ліст;
- копія старонкі пашпарта з фотаздымкам;
- падцверджанне ўзроўню ангельскай мовы;
- CV;
- даведка пра акадэмічныя поспехі;
- праектная прапанова;
- ліст пра тое, што гасцявы факультэт гатовы прыняць кандыдата.
Для выкладчыкаў:
- пашпартны фотаздымак;
- матывацыйны ліст;
- копія старонкі пашпарта з фотаздымкам;
- падцверджанне ўзроўню ангельскай мовы;
- CV;
- ліст пра тое, што гасцявы факультэт гатовы прыняць кандыдата.
Таксама стыпендыятам будзе прапанаваны інтэнсіўны курс чэшскай мовы.
Больш падрабязнасцей можна даведацца па спасылцы.
З усімі пытаннямі можна звяртацца ў аддзел міжнароднага супрацоўніцтва БДУ па адрасе: вуліца Ленінградская, 20, кабінет 407.