Удзельнікаў з 8 краін запрашаюць на навучальны курс MovieDoc – па здымцы і развіццю дакументальнага кіно, прысвечанага прасоўванню ведаў па правах чалавека.
Калі: 26 красавіка – 4 мая 2017 года. Дзе: Дзіліджан, Арменія.
Удзельнікі даведаюцца, як здымаць дакументальнае кіно, пісаць сцэнар і распаўсюджваць яго сярод аўдыторыі. Асноўная тэматыка такіх відэа – інклюзія, правы чалавека, талерантнасць.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць грамадзянінам Арменіі, Беларусі, Грузіі, Грэцыі, Люксембургу, Партугаліі, Расіі ці Францыі;
- працаваць з моладдзю, асабліва з тэмамі інклюзіі.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд (для беларусаў – да 275 еўра), пражыванне і харчаванне. Кошт удзелу – 30 еўра.
Дэдлайн падачы заяўкі – 15 лютага 2017 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.