“Ліберальны клуб” запрашае школьнікаў і студэнтаў да ўдзелу ў штогадовым інтэлектуальным конкурсе эсэ “Беларускае лега – 2017: пабудуй краіну, у якой будзеш жыць!”
Ты любіш Беларусь? Думаеш пра тое, як зрабіць нашу краіну самай паспяховай і камфортнай для жыцця, шчаслівай і сучаснай? Гатовы да адкрытай і плённай дыскусіі?
У цябе ёсць магчымасць выразіць сваё меркаванне па найбольш важных пытаннях развіцця краіны і выйграць каштоўныя прызы, а таксама запрашэнне на 3-дзённую школу.
Агульная тэма конкурсу ў 2017 годзе – “Што выбірае пакаленне незалежнай Беларусі?”
Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі 9-11 класаў, навучэнцы срэднеспецыяльных устаноў, а таксама студэнты 1-3 курсаў ВНУ.
Тэмы, якія можна абраць для напісання эсэ:
- Індывідуалізм ці калектывізм: чаму аддае перавагу беларуская моладзь?
- Традыцыйныя беларускія каштоўнасці: як іх разумее пакаленне незалежнасці?
- Заставацца ці з’язджаць: які выбар робіць сучасная моладзь?
- Дзяржсектар, бізнэс ці грамадзянская супольнасць: у якіх сферах моладзь бачыць сваю будучыню?
- Якое мастацтва цікавіць пакаленне незалежнай Беларусі і якія каштоўнасці яно нясе?
- Што азначае быць багатым для пакалення, якое вырасла ў незалежнай Беларусі?
- Каго можна назваць “героем нашага часу”?
- Вышэйшая адукацыя: як адаптаваць яе да патрэбаў сучаснай моладзі?
- Адкрыццё ўласнага бізнэсу ці праца на наймальніка: якія перавагі маладога беларуса на рынку працы?
Падзяліся сваімі думкамі па абранай тэме ў эсэ аб’ёмам 1000-1500 словаў. Эсэ можа быць напісанае на беларускай, руская ці ангельскай мове.
Пасля трэба даслаць яго да 21:00 1 сакавіка на е-адрас liberalclub2008@gmail.com.
Галоўныя крытэры, па якіх будуць вызначаць пераможца, – арыгінальнасць і аналітычная глыбіня. Вынікі конкурсу будуць вядомыя 25 сакавіка 2017 года.
Што атрымаюць пераможцы?
- тры прызы за 3-е месца – навушнікі Sennheiser;
- два прызы за 2-е месца – электронаня кніга Kindle;
- адзін галоўны прыз за 1-е месца – iPad mini.
Аўтары 30 найлепшых эсэ атрымаюць запрашэнне на 3-дзённую школу, якая адбудзецца ў Мінску напачатку красавіка. Выкладчыкамі стануць вядомыя ў Беларусі і за мяжой палітолагі, эканамісты, сацыёлагі, культуролагі, спецыялісты па міжнародных дачыненнях і праве.
З усімі пытаннямі пішыце на liberalclub2008@gmail.com.