ELS і the United Nations Academic Impact запрашаюць да ўдзелу ў конкурсе эсэ “Шмат моў – адзіны свет”, пераможцы якога паедуць на Глабальны моладзевы форум у ЗША.
Калі: 15-26 ліпеня 2017 года.
Дзе: Бостан і Нью-Ёрк, ЗША.
60 пераможцаў будуць абраныя ў якасці дэлегатаў на Глабальны моладзевы форум Many Languages, One World – 2017. Падчас форуму яны падзеляцца ўласнымі ідэямі пра ўстойлівае развіццё Арганізацыі Аб’яднаных Нацый да 2030 года.
Цягам Глабальнага моладзевага форуму студэнты будуць ствараць планы дзеянняў па абраных тэмах, прадставяць свае думкі ў цэнтральных установах Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку. Да таго ж пераможцы конкурсу атрымаюць магчымасць абмяняцца ідэямі з запрошанымі міжнароднымі навукоўцамі падчас тураў у Бостан і Нью-Ёрк.
Як падацца
Каб трапіць на Форум, неабходна напісаць арыгінальнае эсэ (2000 слоў ці менш), у якім трэба падзяліцца сваімі думкамі пра глабальнае грамадзянства і культурнае ўзаемапаразуменне, а таксама пра тое, як здольнасць да шматмоўя можа спрыяць іх развіццю. Эсэ павінна адлюстроўваць ваш асабісты – акадэмічны, культурны і нацыянальны – кантэкст. Мова напісання – адна з шасці афіцыйных моў ААН: арабская, кітайская, ангельская, французская, руская ці гішпанская, але не родная.
ELS Educational Services, Inc. узнагародзіць кожнага пераможца цалкам аплочанай паездкай ў Бостан і Нью-Ёрк.
Дэдлайн – 16 сакавіка 2017 года.