Стартап-школа Гародні запрашае ўсіх ахвотных на выступленне Аляксандра Залатарова, сузаснавальніка MAPS.ME і VibroBox, які змог прадаць свой прадукт Mail.ru.
Калі: 16 лютага 2017 года, 18:00.
Дзе: Гародня, Дом навукі і тэхнікі (вул.Горкага, 72).
У праграме:
- самае важнае, што варта і што не варта рабіць у пачатку праекта;
- як сфарміраваць каманду праекта;
- аналіз рынку: правільныя пытанні;
- як асабістае развіццё дапамагае праекту;
- адказы на пытанні ўдзельнікаў.
Аляксандр Залатароў. Больш за 15 гадоў Аляксандр займаецца рознымі праектамі ў галінах апрацоўкі дадзеных, мабільнай распрацоўкі і сеткавых камунікацый. Яго інжынерны досвед выдатна дапаўняецца кіруючымі і бізнэс-навыкамі, вандроўкамі і цікавасцю да біятэхналогій і медыцыны. Пад кіраўніцтвам Аляксандра MAPS.ME пашырыў сваю каманду і функцыянал, выйшаў на самаакупнасць і набраў першыя 2,5 мільёна карыстальнікаў, што прывяло да паспяховай дамовы з Mail.Ru. Зараз Аляксандр укладае свой вопыт, грошы і час у VibroBox і дапамагае праекту выйсці на міжнародны ўзровень.
Уваход на мерапрыемства вольны, але колькасць удзельнікаў абмежавана, таму рэгістрацыя абавязковая.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.