Рэгіянальны офіс фундацыі Конрада Адэнаўэра Беларусь (KAS Belarus) разам з Wilfried Martens Centre for European Studies (Брусэль) распачынаюць прыём заявак на другі сезон KAS-Martens Centre Discussion Club 2017.
Калі: сакавік – верасень 2017 года. Дзе: Літва.
Мэта праекта – працягнуць ініцыятыву клуба для навучання, паляпшэння прафесійных здольнасцяў, абмеркавання ідэй і абмену досведам. Удзел у дыскусійным Клубе дазволіць паглыбіць разуменне еўрапейскіх каштоўнасцяў, навучыць працы са сродкамі масавай інфармацыі і навыкам дэбатаў і аргументацыі.
Першы сезон ужо дазволіў 17 удзельнікам з Беларусі пабудаваць дыскусію па справах Беларусі і Еўразвязу, набыць неабходныя кантакты веды і ўменні. Уражанні Уладзі Лагун, удзельніцы KAS-Martens Centre Discussion Club 2016, можна знайсці тут і тут.
Штомесяц удзельнікі будуць сустракацца падчас варкшопаў і дыскусій, якія будуць накіраваны на наступныя тэмы:
- Ідэалагічная аснова еўрапейскіх правацэнтрысцкіх партый, а таксама іх палітычныя, эканамічныя і прававыя асновы і наступствы ў розных галінах еўрапейскай палітыкі ў межах ліберальнай дэмакратыі і сацыяльнай рынкавай эканомікі;
- Пашырэнне Еўропы і адносіны Еўразвязу ў межах Усходняга партнёрства (з асаблівым акцэнтам на знешнюю палітыку ЕЗ у адносінах да Беларусі).
Мэтавая аўдыторыя
Кваліфікаваныя беларускія студэнты і маладыя спецыялісты, якія цікавяцца гісторыяй, палітыкай, ідэялогіяй правацэнтрысцкага накірунку, імкнуцца да праеўрапескай арыентацыі Беларусі, а таксама падзяляюць асноўныя каштоўнасці Еўрапейскай народнай партыі: свабода і адказнасць, роўнасць і справядлівасць, салідарнасць і годнасць чалавечага жыцця.
Іншыя патрабаванні:
- узрост да 28 гадоў;
- добрае валоданне ангельскай мовай;
- магчамасць удзельнічаць ва ўсіх сустрэчах Клуба.
- 17 сакавіка – Club’s Kick-off (Вільня)
- 23 – 26 мая – Workshop I (Вільня)
- 19 – 22 чэрвеня – Workshop II (Коўна)
- 11 – 14 ліпеня – Workshop III (Клайпеда)
- 12-15 верасня – Workshop IV (Вільня)
Фінансавыя ўмовы
Удзел у школе бясплатны. Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў месцам пражывання, харчаваннем, а таксама пакрываюць выдаткі на праезд і візу.
Дэдлайн падачы заяўкі (разам з матывацыйным лістом) – 19 лютага 2017 года.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца на info.belarus@kas.de.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.