Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіяльта” запрашае пачынаючых журналістаў да ўдзелу ў варкшопе “Як напісаць артыкул і не атрымаць іск?”
Калі: 12 лютага 2017 года, 16:00 – 18:00.
Дзе: Komnata 3/0/2 (Мінск, Леніна, 50, 3 паверх).
Падчас сустрэчы ўдзельнікі змогуць:
- пазнаёміцца з заканадаўствам, якое звязана з дзейнасцю журналіста;
- разбяруцца з паняццямі свабоды слова, годнасці, дзелавой рэпутацыі, знявагі і паклёпу;
- даведаюцца пра прыклады з судовай практыкі беларускіх і еўрапейскіх судоў;
- навучацца аналізаваць тэксты і відэа і бачыць магчымыя праблемы.
Варкшоп правядзе Alena Lysakova, памочнік адваката, юрыст на базе МОЦ «Фіяльта».
Мэтавая аўдыторыя: пачынаючыя журналісты, студэнты факультэта журналістыкі і блогеры.
Удзел у мерапрыемстве бясплатны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.