British Council сумесна з сусветнымі медыйнымі арганізацыямі запрашаюць пачынаючых журналістаў да ўдзелу ў канферэнцыі Future News Worldwide.
Калі: 6-7 ліпеня 2017 года.
Дзе: Эдзінбург, Вялікабрытанія.
Мэта праграмы: дапамагчы моладзі развіць шырокі спектр журналісцкіх навыкаў і ўсталяваць за Вялікабрытаніяй статус глабальнага лідара ў выхаванні маладых журналістаў і дзеячаў СМІ.
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
- узрост ад 18 да 25 на 1 ліпеня 2017 года;
- мець статус студэнта першай ступені (ці мець гэтую ступень не больш за адзін год);
- быць адданым прафесіі журналіста, блогера, фатографа ці іншай адпаведнай;
- мець магчымасць прыехаць ў Вялікабрытанію на канферэнцыю;
- добра валодаць ангельскай мовай (IELTS 6.5 ці больш).
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне, харчаванне і праезд, а таксама дапамагаюць пры атрыманні візы.
Дэдлайн падачы заяўкі (анкета разам з невялікім тэстам)- 28 лютага 2017 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.