Цікавенны анлайн-курс пра моладзевую працу з жывой сустрэчай у Румыніі

Вы цікавіцеся светам моладзевай працы ці нарэшце жадаеце ў яго заглыбіцца? SALTO прапануе выдатны анлайн-курс.

Калі: 10 сакавіка – 30 красавіка 2017 года.
Дзе: анлайн.

Трэнінгавы курс стане гайдам пра базавыя паняцці таго, чым займаюцца моладзевыя работнікі. Удзельнікі змогуць навучацца кожны ў сваім тэмпе, гледзячы кароткія відэа, прачытваючы прапанаваны кантэнт, працуючы ў групах і гуляючы ў гульні ды квізы. Таксама яны атрымаюць магчымасць кантактаваць з калегамі з усёй Еўропы.

Задачы курсу:

  • зразумець сутнасць “youth work”-прафесіі;
  • навучыцца адрозніваць формы розных інструментаў навучання і эфектыўнай нефармальнай адукацыі;
  • адаптаваць метады навучання, неабходныя для гэтага;
  • навучыцца выкарыстоўваць эфектыўныя камунікацыйныя метады і пераадольваць камунікацыйныя бар’еры;
  • зразумець тэхнікі канфліктнага мэнэджменту;
  • віртуальна папрактыкаваць супрацу ўнутры супольнасці.

Асноўныя тэмы, якія закране анлайн-курс, – прафесія моладзевай працы, кароткая гісторыя гэтай прафесіі, адказнасць моладзевых работнікаў ў праграме Erasmus+, дынаміка групы, камунікацыя, тыпы інтэлекту, навучанне, матывацыя, мэты, індыкатары, стылі навучаня, эксперыментальнае навучанне, канфліктны мэнэджмент, персанальны і прафесійны план, інфармаванне маладых людзей і нефармальная адукацыя.

Час

Для паспяховага праходжання курсу ўдзельнікам спатрэбіцца ад 32 да 50 гадзін (4-6 гадзін на тыдзень) у залежнасці ад абранага тэмпу.

Удзел у курсе бясплатны. Напрыканцы паспяховыя ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат.

Працоўная мова – ангельская (альбо румынская).

Пасля сканчэння курсу ўдзельнікі атрымаюць магчымасць далучыцца да віртуальнай суполкі моладзевых работнікаў ў Еўропе, а таксама да жывой 3-дзённай сустрэчы ў Румыніі ў ліпені 2017 года.

З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас suitcase.map.voyage@gmail.com.

Падаць заяўку можна тут.

Дэдлайн – 22 лютага 2017 года.