Каманда беларускага лэйбла MZ production запрашае да супрацоўніцтва фатографаў, спецыялістаў у сферы SMM і журналістаў для працы на тэрыторыі Беларусі.
Лэйбл аднаўляе сайт, для працы на якім шукае супрацоўнікаў, здольных праводзіць агляды музычных падзей, рэпартажы з канцэртаў, інтэрв’ю з выканаўцамі розных жанраў, фотасправаздачы, – людзей з цікавымі ідэямі і нестандартнымі думкамі!
Патрабаванні:
- цікаўнасць і ветлівасць;
- жадане працаваць;
- уменне пісаць кароткія анонсы, рабіць агляд падзей;
- валоданне наркамаўкай беларускай мовы.
Што MZ можа прапанаваць:
- працу ў творчай камандзе;
- бясплатнае наведванне вялікіх (і не вельмі) мерапрыемстваў;
- удзел у прэзентацыях, канферэнцыях і іншых музычных мерапрыемствах.
Каманда MZ production ставіць на мэце развіццё пэўных сфер культуры ў Беларусі, падтрымку беларускамоўнай музыкі і яе распаўсюджванне. Адна з асноўных задач лэйбла – стварэнне пляцоўкі беларускамоўнага шоў-бізнэсу і яе развіццё. За 5 гадоў дзейнасці на музычнай пляцоўцы краіны лэйбл выдаў некалькі дыскаў, арганізаваў мноства мерапрыемстваў, быў інфармацыйным партнёрам вялікай колькасці канцэртаў буйнога і сярэдняга маштабаў.
Свае рэзюмэ, прыклады матэрыялаў і матывацыю дасылайце на электронную пошту MZ_production@tut.by да 21 лютага ўключна.