З нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання Акадэмічны дэпартамент гісторыі ЕГУ і бакалаўрская праграма “Культурная спадчына і турызм” запрашае вучняў 11 класаў да ўдзелу ў Алімпіядзе па беларусістыцы.
Калі: 20 лютага – 5 сакавіка. Дзе: дыстанцыйна і стацыянарна (Мінск).
Мэта алімпіяды – выявіць адораных прэтэндэнтаў на навучанне з пасупленнем у ЕГУ на асаблівых умовах.
Алімпіяда па беларусістыцы будзе складацца з двух этапаў:
- Адборачны (дыстанцыйны) этап
З 20 лютага па 2 сакавіка 2017 г. Мэта гэтага этапу адабраць удзельнікаў, якія пройдуць у наступны этап. Каб прыняць удзел у першым этапе алімпіяды трэба адправіць заяўку і адказаць на пытанні ў спецыяльнай адукацыйнай прасторы абітурыентаў ЕГУ. Для гэтага трэба прайсці рэгістрацыю на сайце.
- Фінальны этап
Пераможцы адборачнага этапу прымуць удзел у віктарыне з пытаннямі ад выкладчыкаў Акадэмічнага дэпартамента гісторыі ЕГУ, якая адбудзецца 5 сакавіка 2017 г. а 12 гадзіне ў адукацыйным цэнтры “Прапілеі” ў Мінску.
Вынікі
Па выніках адказаў будуць выяўлены 3 пераможцы, якія паедуць ў Вільню ў пачатку траўня 2017 г.. Універсітэт аплочвае візавую падтрымку, пражыванне ў гатэлі ў Вільні (2 дні), транспартныя выдаткі ў разліку да 30 еўра на асобу. Таксама пераможцы конкурсу атрымоўваюць дадатковыя балы да рэйтынга абітурыента пры паступленні на бакалаўрскія праграмы ЕГУ:
- Першае месца – 0.3 бала
- Другое месца – 0.2 бала
- Трэцяе месца – 0.1 бала
Універсітэт ладзіць кансультацыі абітурыентаў бакалаўрскіх праграм ды ўдзельнікаў Алімпіяды па беларусістыцы па адрасе recruitment @ ehu.lt і праз Skype: QuestionEHU