Дзея запрашае на трэнінг “Праектны мэнаджмэнт для грамадскіх ініцыятыў”
Калі: 25 лютага (субота). Дзе: Мінск.
Удзельнікі навучацца:
- вызначаць праблемы і ставіць мэты;
- знаходзіць рашэнні і ацэнваць вынікі;
- карыстацца базавымі інструмэнтамі аналізу;
- вынаходзіць шляхі фінансавання праэктаў.
Трэнеркай выступіць Марына Бароўка, першакласная спэцыялістка ў дадзенай галіне і цудоўная выкладчыца.
Дэдлайн падачы заяўкі – 22 лютага (серада). Арганізатары дашлюць інфармацыю пра месца правядзення і праграму трэнінгу адабраным удзельнікам 23 лютага.