Фестываль *ship у Фінляндыі шукае выбітных прадпрымальнікаў, ідэі якіх здольныя мяняць свет.
Global Startup Challenge – гэта анлайн-конкурс для мэтанакіраваных прадпрымальнікаў з усяго свету. Яго мэта – знайсці людзей з рознымі бэкграўндамі і звесці іх з ментарамі з усяго свету. Гэта досвед для тых, хто жадае сам будаваць сваё заўтра, а не назіраць за ім збоку.
Зацікаўленыя кандыдаты могуць аформіць свае ідэі ды стартапы ў заяўку, якая складаецца з вызначэння праблемы і прапановы па яе вырашэнні. Да яе таксама можна далучыць прамоўшн-відэа. Заяўку будуць разгледжаны лакальнымі і рэгіянальнымі экспертамі. Фіналісты атрымаюць запрашэнне на фестываль *ship, які пройдзе 11-13 ліпеня ў горадзе Котка (Фінляндыя).
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – ад 18 гадоў;
- індывідуальныя прапановы прымаюцца, але перавага аддаецца калектыўным заяўкам;
- ідэя мусіць утрымліваць элемент стартапу кшталту бізнэс-мадэлі, якую можна скапіяваць і маштабіраваць;
- стартапы мусяць быць не старэй за тры гады.
Фінансавыя ўмовы
Усе выдаткі на падарожжа пакрываюцца для трох топ-фіналістаў (пералёт, пражыванне, унёсак за ўдзел).
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 28 лютага 2017 года.