28 лютага на мітапе “Стартап-школы Віцебск” сваім досведам падзеліцца Кірыл Салдаткiн – ІТ-прадпрымальнік, заснавальнік вэб-студыі, праекта Adfor.ru, эксперт у Lean startup, бізнэс-развіцці, продажах, мэнэджменце.
Кірыл Салдаткiн распавядзе:
- што такое lean-startup;
- як запускаць праекты без фінансавых уліванняў;
- як жыць, калі працуеш на сябе;
- у чым выгоды і недахопы працы на сябе;
- адказы на пытанні ўдзельнікаў.
Вы таксама зможаце прадставіць вашы ідэі, праекты або бізнэс і атрымаць кансультацыю ад эксперта.
Сустрэча пройдзе па адрасе: пр-т Маскоўскі, 72Б, 4-й корпус ВДТУ, 2 паверх, аўд. 201. Пачатак а 18:00.
Уваход на мерапрыемства вольны, але колькасць удзельнікаў абмежавана, таму рэгістрацыя абавязковая.
Стартап-школа – гэта рэспубліканскі праект дзелавой нефармальнай адукацыі і развіцця стартап-супольнасці. Яна дапамагае беларусам эфектыўна прайсці шлях ад бізнэс-ідэі да бізнэс-праекта, ад бізнэс-праектй да дзеючага бізнэсу.