Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” запрашае на сустрэчу, прысвечаную магчымасцям ЕВС-валанцёрства за мяжой і ў Беларусі.
Калі: 7 сакавіка а 19:00.
Дзе: “Цэнтр гарадскога жыцця Гродна”, Савецкая, 3.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто жадае стаць валанцёрам за мяжой, а таксама дапамагаць валанцёрам-замежнікам на месцы; прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, якія хацелі б прымаць ці высылаць валанцёраў па праграме ЕВС.
Сустрэча будзе прысвечаная магчымасцям Еўрапейскай валанцёрскай службы (ЕВС) ў мажах праграмы Erasmus+. Каардынатаркі, былыя і цяперашнія ЕВС-валанцёры і ментары ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”, гарадзенцы, якія пабывалі на ЕВС, шчыра падзеляцца ўсім, што ведаюць пра тое:
- як стаць валанцёрамі – за мяжой і ў Беларусі;
- што неабходна грамадскім арганізацыям, каб прыняць удзел ў праграме ЕВС.
Арганізатары просяць усіх ахвотных да ўдзелу запоўніць кароткую апытанку, якая дазволіць ім даведацца пра вашыя патрэбы і пытанні.
Уваход вольны.