Універсітэт Святога Луіса сумесна з Лувенскім каталіцкім універсітэтам (Бельгія) запрашаюць на летнюю школу “Дэмакратычныя інавацыі ў Еўропе і Еўразвязе”.
Калі: 21-25 жніўня 2017 года.
Дзе: Брусэль, Бельгія.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты магістратуры і PhD-студэнты з усяго свету.
Летняя школа прадставіць удзельнікам разуменне дэмакратычных інавацый. Студэнты дэтальна абмяркуюць іх эфект на актыўнасць і ўдзел супольнасці, сістэмы, палітыкі і грамадскасці.
Мэта школы – вызначыць і ацаніць перавагі, недахопы, функцыянаванне і выклікі дэмакратычных інавацый у сучасных дэмакратыях.
Удзельнікі будуць мець магчымасць прэзентаваць свой уласны праект / даследаванне і абмеркаваць яго падчас фінальнага варкшопу. Летняя школа імкнецца стаць месцам інтэракцыі і карысных дыскусій пра дэмакратычныя інавацыі.
Фінансавыя ўмовы
Унёсак за ўдзел складае 50 еўра. Гэтая сума пакрывае пражыванне, харчаванне, кава-брэйкі і ўсе вучэбныя актыўнасці.
Як падацца
Кандыдатам неабходна даслаць матывацыйна ліст і CV на е-адрас min.reuchamps@uclouvain.be.
Дэдлайн – 1 красавіка 2017 года.