Урад Латвіі абвяшчае конкурс стыпендый для замежных студэнтаў бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры на 2017-2018 год.
Стыпендыі бываюць розных тыпаў: для замежных студэнтаў, даследчыкаў і выкладчыкаў, а таксама на навучанне ў летніх школах (для іх – іншы дэдлайн (4 траўня)).
Навучанне ва ўніверсітэтах Латвіі пераважна на латышскай мове, але некаторыя ВНУ прапануюць англамоўныя праграмы.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- студэнты, якія паступаюць у бакалаўрыят, мусяць скончыць першы курс навучання ў бакалаўрыяце альбо ў сваёй родный краіне, альбо ў Латвіі;
- студэнты бакалаўрыяту і магістратуры будуць атрымліваць стыпендыю цягам 10 месяцаў, аспіранты – цягам 11-ці;
- студэнты, якія паступаюць на такія праграмы, як Гісторыя Латвіі, Культура Латвіі, Філалогія Латвіі, Літаратура Латвіі змогуць атрымаць стыпендыю на ўвесь перыяд навучання (2 гады).
Неабходныя дакументы:
- CV;
- матывацыйны ліст;
- копія дыплома і выпіска з адзнакамі;
- копіі 2 рэкамендацыйных лістоў;
- копія ліста пра залічэнне ў адзін з ВНУ Латвіі;
- план навучання;
- копія аднаго з тэстаў на веданне мовы;
- копія пашпарта.
Дакументы мусяць быць аформленыя альбо на ангельскай, альбо на латышскай мове.
Фінансавыя ўмовы
Памер стыпендыі для студэнтаў бакалаўрыяту і магістратуры складае 550€ на месяц, аспірантуры – 670€. Удзельнікі летніх школ атрымаюць 711€. Для правядзення даследванняў будзе выплочвацца стыпендыя памерам 30 еўра на дзень і 300 еўра на месяц для аплаты жылля. Гэтая праграма можа доўжыцца 5 месяцаў.
Дэдлайн – 1 красавіка 2017 года.
Падрабязней можна даведацца на сайце.