“Гэта Беларусь, дзетка!” запрашае на майстар-клас па стварэнні персанажа ў стылі паштовак #Dreamgirl.
Калі: 5 сакавіка 2017 года, а 14:00.
Дзе: “Кніжная шафа” (праспект Дзяржынскага, 9).
#Dreamgirl – гэта кніга крэатыўных паштовак для дзяўчынак, створаная аўтарам “Гэта Беларусь, дзетка!” Masha Cheriakova і ілюстратарам Анат Менакер. Гэтыя паштоўкі можна дасылаць сябрам ці каханым, рабіць з іх розныя цікавыя рэчы і нават сваю ўласную “Сцяну мары”!
Што вас чакае 5 сакавіка:
- майстар-клас ад ілюстратара Анат Менакер, на якім вы намалюеце кагосьці важнага для вас на паштоўцы ў стыле #Dreamgirl;
- “паштовая скрынка”, праз якую можна даслаць паштоўкі і віншаванні матулям, бабулям ці сяброўкам з Міжнародным жаночым днём;
- гісторыя стварэння кнігі паштовак #Dreamgirl і “купонаў” для каханых;
- конкурсы з прыемнымі прызамі!
Удзел у мерапрыемстве бясплатны! Колькасць месцаў абмежаваная, таму ўваход толькі па папярэдняй рэгістрацыі тут.