Professional Fellows Program шукае ўдзельнікаў, якія восенню 2017 года паедуць стажыравацца ў ЗША.
Да ўдзелу запрашаюцца супрацоўнікі, якія займаюцца інфраструктурай падтрымкі інавацый, прадпрымальніцтва (ў тым ліку сацыяльнага) ці малога бізнэсу.
РFP прадстаўляе магчымасць маладым спецыялістам падвысіць узровень прафесійнага развіцця пасродкам 5-тыднёвай стажыроўкі. Удзельнікі пазнаёмяцца са штодзённай дзейнасцю амерыканскіх арганізацый, пабачаць механізмы іх працы і змогуць запазычыць досвед.
Мэты праграмы – прафесійнае развіццё ўдзельнікаў, стварэнне партнёрскіх стасункаў паміж беларускімі і амерыканскімі супольнасцямі, абмен досведам, знаёмства з амерыканскай культурай.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – 23-35 гадоў;
- пастаянна пражываць у Беларусі;
- добра валодаць ангельскай мовай;
- мець магчымасць укараніць патэнцыйна атрыманы досвед.
Фінансавыя ўмовы
Стажыроўка цалкам фінансуецца ўрадам ЗША.
Заяўку на ўдзел можна знайсці тут, а звязацца з лакальным арганізатарам – па е-адрасе olga.ivanova.ba2014@gmail.com.