Праект “Горад” шукае смелых і крэатыўных, якія маюць ідэю па змяненні свайго горада і жадаюць паўдзельнічаць у здымках другога сезону шоў.
“Горад” – гэта шоу і школа гарадскіх праектаў, якая вучыць і дае магчымасць самому змяніць прастору вакол сябе. Найбольш цікавыя праекты атрымаюць фінансаванне на рэалізацыю сваіх задумак.
Галоўным прызам для пераможца стане паездка ў Бразілію. Амбасада Бразіліі ў Беларусі і арганізатары падрыхтавалі экслюзіўны маршрут для гарадскога актывіста.
Апісанне праекту
З усіх ахвотных удзельнічаць у праекце абяруць 20 чалавек, якія пройдуць навучанне і пазмагаюцца за фінансаванне сваіх ініцыятыў. Для іх падрыхтуюць розныя выпрабаванні, пасля чаго 6 удзельнікаў адправяцца дадому выконваць дамашнія заданні, папярэдне папрацаваўшы над імі з экспертамі на чале з Георгіем Заборскім – архітэктарам, футуролагам, спецыялістам па гарадскім развіцці.
З патрабаванняў – быць паўналетнім і мець мноства рэальных ідэй.
Заяўкі прымаюцца да 5 сакавіка ўключна. Яна складаецца з апісання ідэі, 3-хвіліннага відэа пра сябе. Падрабязнасці – па спасылцы.