Нацыянальны офіс Ляснога апякунскага савету (Forest Stewardship Council) адкрывае вакансію “Мэнэджара па развіцці і маркетынгу FSC у Беларусі”.
Перыяд працы: сакавік-красавік – канец 2017 года з магчымасцю падоўжыць кантракт.
Асноўныя абавязкі кансультанта / кансультанткі:
- узаемадзейнічаць з ключавымі карпаратыўнымі кліентамі FSC у Беларусі з мэтай уключэння іх у дзейнасць па прасоўванні брэнду FSC на рынку Беларусі, у тым ліку праз зносіны з галаўнымі офісамі за межамі Беларусі;
- садзейнічаць павышэнню пазнавальнасці брэнду FSC у Беларусі як сярод бізнэсу, так і сярод спажыўцоў;
- арганізоўваць прома-мерапрыемствы FSC у Беларусі (дзень лесу, FSС-пятніца, Міжнародны дзень лясоў і інш);
- ствараць надзейную інфармацыйную падтрымку ў сацыяльных сетках шляхам прыцягнення экалагічна адказных карыстальнікаў, партнёрскіх арганізацый (актуалізаваць інфармацыю і весці блогі, ствараць відэаканал і напаўняць сайт);
- прыцягваць беларускіх медыйных персон да ўдзелу ў экалагічных акцыях па зберажэнні лясоў і адказнаму стаўленню да прыродных рэсурсаў;
- кантраляваць адпаведнасць выкарыстання таварных знакаў FSC у Беларусі;
- першасныя кансультацыі FSC сертыфікаваным кампаніям па вышэйпазначаных пытаннях;
- фандрайзінг.
Патрабаванні да кандыдатаў / кандыдатак:
- вышэйшая адукацыя, пажадана ў сферы маркетынгу, камунікацый або падобных галінах; дадатковая адукацыя або наяўнасць досведу працы ў сферы лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі, экалогіі, прыродакарыстання;
- досвед паспяховай працы не менш 1 году ў падобных праектах; папярэдні досвед працы ў міжнародных праектах, у прасоўванні паслуг вітаецца і з’яўляецца перавагай;
- практычнае веданне і ўменне карыстацца праграмамі Microsoft; вядзенне блогаў і сацыяльных профіляў арганізацый у сацыяльных сетках з’яўляецца перавагай;
- свабоднае валоданне беларускай, рускай і ангельскай мовамі на ўзроўні вядзення перамоваў.
Умовы: праца ў офісе Мінску, камандзіроўкі ўнутры краіны і за яе межамі, 30-40 гадзінаў на тыдзень па дамоўленасці, павышэнне кваліфікацыі, удзел у профільных семінарах. Аплата працы па выніках сумоўя.
Каб адгукнуцца на прапанову, неабходна да 20 сакавіка 2017 года даслаць суправаджальны ліст і CV на ангельскай мове праз е-адрас fedorovich.lev@yandex.by.
Падрабязную інфармацыю пра вакансію глядзіце па спасылцы.
Паводле belngo.info