Стажыроўка ў Літве для актыўных студэнтаў

ABSF (Active Belarusian Students Fellowship) Program запрашае студэнтаў да ўдзелу ў двухтыднёвай стажыроўцы ў Літве.

Задачы праграмы – дапамагчы ў развіцці беларуска-літоўскага моладзевага дыялогу, ва ўмацаванні і інтэграцыі еўрапейскіх практык студэнцкага актывізму і самакіравання, прастымуляваць развіццё дэмакратычных інстытутаў у сістэме вышэйшай адукацыі Беларусі, а таксама абмяняцца навуковым, культурным і грамадскім досведам паміж маладым пакаленнем Літвы і Беларусі.

Арганізатары плануюць дасягнуць гэтых мэтаў праз:

  • рэалізацыю сумесных моладзевых беларуска-літоўскіх грамадскіх, адукацыйных, культурных ініцыятыў / праектаў;
  • фарміраванне сеткі арганізацый-партнёраў праграмы ў Беларусі і Літве для пашырэння магчымасцяў праграмы;
  • падтрымку лепшых беларускіх моладзевых ініцыятыў для іх навучання і знаёмства з літоўскім і еўрапейскім вопытам у пытаннях моладзевай палітыкі, грамадскай дзейнасці і студэнцкага самакіравання;
  • садзейнічанне ў рэалізацыі асноўных прынцыпаў Балонскай дэкларацыі аб вышэйшай адукацыі ў Беларусі

Што прапануецца:

  • 2 тыдні стажыроўкі ў розных арганізацыях Літвы;
  • візавая і арганізацыйная падтрымка;
  • аплата пражывання і праезду;
  • ментарская падтрымка на працягу ўсяго праекта і стажыроўкі;
  • арганізацыя стажыроўкі ў Літве.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 26 гадоў, якія маюць цікавую ідэю для рэалізацыі ў Беларусі і Літве ў галіне культуры, студэнцкага актывізму, сацыяльна-эканамічнай, экалагічнай ці грамадскай сферах. Арганізатары прымаюць калектыўныя заяўкі – ад каманд з двух (мінімум) да чатырох чалавек (максімум).

Як падацца

Каб паўдзельнічаць у стажыроўцы, запоўніце анкету на сайце.

Арганізатары праграмы: моладзевая асацыяцыя “StudAlliance” і Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (БАСС).

Калі у вас узніклі пытанні, вы можаце атрымаць кансультацыю па электронным адрасе bystudenty@gmail.com