Агенцыя ЗША па міжнародным развіцці (USAID) шукае супрацоўніка на пасаду мэнэджара праектаў.
Праектны мэнэджар кіруе развіццём актыўнасцей, якія фінансуюцца USAID Belarus, уключаючы іх планаванне, бюджэтаванне, дакументацыю і ацэнку. Спецыяліст, якога шукаюць на пасаду, будзе весці маніторынг вынікаў у адпаведнасці са стратэгіяй па краіне. Таксама ён будзе супрацоўнічаць з партнёрамі і партнёрскімі актыўнасцямі.
Асноўныя абавязкі:
- планаванне актуўнасцей і кіраванне імі;
- выканаўчае кіраванне і ацэнка;
- дапамога (асістэнцтва) дырэктару Офіса ў развіцці агульнай праграмы дзейнасці;
- сектарны аналіз і ацэнка актыўнасцей.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- адукацыя: мець скончаную адукацыю са спецыялізацыяй у галіне эканомікі, бізнэсу і сацыяльных навук). Перавай будзе дадатковыя навыкі і веды ў праектным мэнэджменце, камунікацыі, маніторынгу, ацэнцы.
- працоўны досвед: ад 4 да 6 гадоў у адміністраванні сацыяльных ці эканамічных праграм развіцця, пераважна ў прыватным сектары, які мае стасункі з міжнароднымі донарамі.
- узровень мовы: добрае валоданне пісьмовай і размоўнай рускай і ангельскай.
- прафесійныя ўменні: прынцыпы планавання праграмы, праграмны мэнэджмент, фінансавы аналіз і бюджэтаванне, праграмны маніторынг, ацэнка.
- навыкі і здольнасці: моцныя пісьмовыя і вербальныя камунікацыйныя навыкі; выдатная самаарганізацыя і здольнасці расстаўляць задачы па прыярытэце; моцныя інтэрперсанальныя навыкі і ўменне працаваць у камандзе; адаптацыя да мульцізадачнасці.
Каб падаць заяўку на вакансію, неабходна даслаць сваё актуальнае рэзюмэ, абавязковую аплікацыйную форму і матывацыйны ліст у Human Resources Unit па е-адрасе KyivVacancies@usaid.gov.
Дэдлайн – 17 сакавіка 2017 года.