У гонар Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі (21 сакавіка) праваабарончыя арганізацыі Human Constanta, БХК, MAKEOUT і іншыя ладзяць шэраг мерапрыемстваў.
Што чакаецца:
20 сакавіка ў Мінску ў адукацыйнай прасторы .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а) ў межах публічнай кампаніі супраць расізму пройдзе фотасесія “Больш, чым здаецца на першы погляд“: з 16:00 да 19:00 прафесійныя фатографы гатовыя дапамагчы стварыць тэматычныя вобразы і зрабіць шэраг партрэтаў для ўсіх зацікаўленых.
У той жа дзень Цэнтр сучаснай культуры “Бягучы чарапаха” і Медыяшкола IBB запрашаюць у Прэс-клуб (вул. Веры Харужай 3-601), дзе пройдзе медыяток “Вайна і вымушаная міграцыя ў медыя і мастацтве“, падчас якога будзе адкрыта выстава сірыйскага фотамастака, выпускніка Беларускай акадэміі мастацтваў Тамер Маллака (Tamer Mallak).
21 сакавіка, у Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі, у Мінску адбудзецца дыскусія па тэме “Ці актуальны расізм для сучасна1 Беларусі?”, у якой возьмуць удзел праваабаронцы і экспэрт(ы/-кі). Пачатак мерапрыемства а 18:30 у адукацыйнай прасторы .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а).
22 сакавіка да Тыдня далучыцца Магілёў. Ініцыятыва “Праўныя Дарэктары” правядзе прагляд і абмеркаванне фільма «Сэльма». Пачатак а 18:20 у грамадскім цэнтры «Кола» (зав. Чкалава, 16), падрабязная інфармацыя па спасылцы.
23 сакавіка ў Мінску пройдзе ўводны сэмінар па “Глыбінным антыфашызме”, падчас якога ўдзельні(кі/-цы) змогуць пагаварыць пра сучасныя прычыны расізму, ягоныя наступствы і тое, чаму гэта датычыцца кожнага і што гэтаму можна супрацьпаставіць. Правядзенне мерапрыемства запланаванае на 18:30-20:30. Удзел магчымы пасля папярэдняй рэгістрацыі.
24 сакавіка да Тыдня далучаецца яшчэ адзін горад: ініцыятыва “BarankiPunx” запрашае на прагляд і абмеркаванне фільма “Сэльма” ў Баранавічах. Пачатак а 18:00, падрабязнасці пра мерапрыемства можна знайсьці тут.
24 сакавіка ў Мінску адбудзецца панэльная дыскусія “Злачынствы на глебе нянавісці ў Беларусі: прычыны, наступствы і спосабы барацьбы”. Падчас дыскусіі прапануецца абмеркаваць адрозненне такіх злачынстваў ад звычайнага хуліганства; даведацца на лепшыя міжнародныя практыкі заканадаўчай абароны і абявязальніцтвы дзяржавы перад пацярпелымі; пагаварыць пра тое, што рабіць, каб такіх злачынстваў у нашай краіне паменела. Пачатак дыскусіі а 18:30, мейсца правядзення ўдакладняецца.
Важна! Для ўдзелу ў мерапрыемствах Тыдня вы можаце запоўніць анкету удзельні(ка/-цы) – арганізатары змогуць трымаць вас у курсе абнаўленняў і дэталяў праграмы.
Інфармацыйная сторонка Тыдня – arwby2017.tilda.ws.
Старонкі Тыдня ў сацыяльных сетках: