Вышэйшая школа бізнэса ва Вроцлаве запрашае выпускнікоў школ да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне стыпеныі на навучанне (ці зніжак) і бясплатныя курсы польскай мовы.
Удзельнікі могуць падавацца на адну з наступных праграм бакалаўрыяту:
- кіраванне;
- турызм і рэкрэацыя;
- фінансы і бухгалтарскі ўлік.
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
- з’яўляцца выпускніком школы;
- паходзіць з Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі ці Ўкраіны;
- добра валодаць польскай мовай – мова навучання.
Этапы конкурсу:
- Рэгістрацыя ўдзельнікаў. Дэдлайн запаўнення анкеты – 18 красавіка 2017;
- Пасля рэгістрацыі ўдзельнікам трэба будзе прайсці анлайн-тэст да 20 красавіка 2017;
- Фінальны экзамен – 7 траўня 2017.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.