Erasmus+ запрашае да пілігрымкі па Чэхіі Wanderful!.
Пілігрымка – гэта спосаб персанальнага развіцця, навучання і трансфармацыі. Wanderful! – эксперыментальны трэнінг у дарозе і шлях праз наш унутраны і знешні ландшафт.
Калі: 12-20 траўня 2017 года.
Дзе: Заходняя Багемія, Чэхія.
Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя і сацыяльныя работнікі, гіды, ментары, трэнеры, адукатары, якія:
- жадаюць атрымаюць досвед у пілігрымках і прарэфлексаваць свой уласны ўнутраны стан;
- зацікаўленыя ў спазнанні патэнцыялу пілігрымкі для персанальнага развіцця, навучання і трансфармацыі;
- гатовы правесці тыдзень, вандруючы па Чэхіі, у вельмі базавых умовах з людзьмі з розных краінаў і культур;
- здольныя камунікаваць на ангельскай.
Элементы праграмы:
- вывучыць спосабы выкарыстання пілігрымкі ў адукацыі, моладзевай працы;
- падзяліцца рознымі прыкладамі пілігрымкі;
- спазнанне свайго характару, каштоўнасцей, ролей у якасці гіда;
- адаптацыя пілігрымкі да рэальнасці, мэтавых груп, рэсурсаў, персанальных стыляў;
- даведацца, як рыхтавацца да вандроўкі, чаго чакаць і г.д.
Фінансавыя ўмовы
Кошт уделу складаецца з:
- харчавання, пражывання, матэрыялаў для вандроўкі – 110 еўра;
- фасілітацыі праграмы, лагістыкі – 90 еўра;
- выдаткаў на падарожжа да Чэхіі.
Падаць заяўку можна тут.
Дэдлайн – 7 красавіка 2017 года.