Young Accumulation Association (Турцыя) шукае чатырох валанцёраў на доўгатэрміновы праект.
Калі: чэрвень 2017 – травень 2018 года.
Дзе: Муш, Турцыя.
Муш знаходзіцца ва ўсходнім рэгіёне Анатолія, які славіцца сваімі культурнымі здабыткамі і азёрамі.
Асноўная тэма, якой будуць займацца валанцёры, – пытанні здароўя і, у прыватнасці, анкалогіі.
Яны будуць працаваць з маладымі людзьмі, якія жывуць у Мушы. Таксама будуць выязджаць у вёскі, каб сустрэцца з мясцовымі і распавесці ім больш пра пытанне анкалогіі.
Паралельна валанцёры змогуць развіць свае персанальныя навыкі, падвысіць узровень ведаў пра здароўе, пазнаёміцца з лакальнай культурай, палепшыць свае моўныя і камунікацыйныя навыкі, а таксама арганізацыйныя.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- мець высокую матывацыю ў працы з тэмай;
- быць гнуткім і вынослівым;
- быць адкрытым свету і крэатыўным;
- быць ініцыятыўным для стварэння новых актыўнасцей.
Даведацца больш можна па е-адрасе salih_yuce@yahoo.com ці gencbirikimdernegi@gmail.com.
Каб падаць заяўку, неабходна даслаць сваё рэзюмё і матывацыйны ліст.
Дэдлайн – 15 траўня 2017 года.