Аматараў экалогіі запрашаюць на бясплатны семінар-трэнінг «Гуманістычныя каштоўнасці прыроды ў кантэксце глыбіннай экалогіі».
Калі: 7 красавіка 2017 года.
Дзе: Мінск, бізнес-цэнтр “Время” (ст.м. Інстытут Культуры), вул. Магілёўская 39а, каб № 005 (цокальны паверх).
Тэмы трэнінга:
- глыбінная экалогія;
- экалагічнае разуменне і экалагічная асоба;
- прычыны, па якіх мы знішчаем прыроду;
- план уратавання міра ў “зялёных”;
- экалагічныя каштоўнасці прыроды: навошта шанаваць і як ацэньваць;
- 28 каштоўнасцей прыроды альбо “зялёны рэцэпт” шчасця і самарэалізацыі.
Фармат
Невялікая інтэрактыўная лекцыйная частка і практычныя практыкаванні ў малых групах і індывідуальна.
Каму будзе цікава?
Усім тым, каму цікавы пытанні экалогіі, экалагічна дружалюбны вобраз жыцця і гармонія з прыродай.
Дэдлайн падачы заяўкі – 7 красавіка 2017 года. Колькасць месцаў абмежаваная!
Па ўсіх пытннях можна звяртацца па тэлефонах +375 29 854 14 62 (Максім), +375 25 731 56 14 (Даша) альбо па пошце rylkov@bk.ru.