Ствараць цікавыя прэзентацыі навучаць падчас аднадзённага практыка-арыентаванага інтэнсіву “Эфектыўная прэзентацыя праекта, прадукта, паслугі”, альбо PREZATODAY.
Калі: 8 кастрычніка 2017 года, 9:15 – 18:00
Дзе: Брэст, Тэхнапарк па вул. Піянерскай 52, канферэнц-заля.
Удзельнікі спазнаюць сакрэтныя “фішкі” эфектыўных прэзентацый, як з тэхнічнымі сродкамі, так і без ніх; палепшаць навыкі самапрэзентацыі і прэзентацыі свайго бізнесу.
Каму будзе цікава:
- уладальнікам;
- менеджэрам сярэдняга звяна (продаж, маркетынг, PR)
- спецыялістам IT вышэйшага ўзроўню;
- прадпрымальнікам;
- прадстаўнікам сеткавых кампаній і асобам, якія займаюцца прамым продажам;
- стартаперам і фрылансерам;
- усім, хто жадае прадаць сваю ідэю, прасунуць прадукт альбо паслугу.
Лектар: Канстанцін Уладзіміраў-Жураўскі.
Арганізатары: Бизнес-школа ІПМ (Брэст).
Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная, патрэбна рэгістрацыя.
Па ўсіх дадатковых пытаннях можна звяртацца на паштовую скрыню info@presentation.today альбо па тэлефоне +375 29 104 16 25