Навучальны візіт прадстаўнікоў беларускіх няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятыў – гэта паездка ў Польшчу з мэтай пазнаёміць беларускіх грамадскіх лідараў і лідарак з дзейнасцю польскага няўрадавага сектару ў наступных сферах: грамадзянскай актывізацыі, дыялогу з уладамі, актывізацыі мясцовых жыхароў да супольных дзеянняў на лакальным узроўні.
Калі: 21-28 траўня 2017 года.
Праграма візіту будзе складацца з 2-дзённых майстар-класаў, 3 дзён сустрэч з прадстаўнікамі мясцовага самакіравання ды няўрадавых арганізацый у розных гарадах Польшчы (не менш за 7-8 арганізацый), удзелу ў грамадскай акцыі Дзень суседа і адзін дзень для падвядзення вынікаў і размоў з удзельнікамі.
Удзельнікі і ўдзельніцы змогуць ацаніць, якія аспекты польскага досведу могуць быць выкарыстаныя ў Беларусі ці могуць прадстаўляць сабой натхненне для развіцця лакальных супольнасцяў.
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускіх НДА ды ініцыятыў:
- профіль дзейнасці якіх звязаны з грамадзянскай актыўнасцю або якія плануюць заняцца гэтай дзейнасцю;
- матываваныя, каб атрымаць веды і нарошчваць патэнцыял сваіх ініцыятываў ды арганізацый;
- якія займаюцца лакальным развіццём, развіццём мясцовых супольнасцей і грамадзянскай актыўнасцю, бяруць удзел у канкрэтных і эфектыўных справах на карысць сваёй супольнасці, у абарону патрэбаў жыхароў, мабілізуюць іх да сумесных дзеянняў;
- маюць матывацыю і здольнасці, каб перадаць досвед і веды, атрыманыя ў Польшчы, сваім калегам у Беларусі, а таксама выкарыстоўваць у сваёй практыцы.
Фінансавыя ўмовы
Усе выдаткі пераймае польскі бок.
Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна да 23:00 17 красавіка 2017 года запоўніць анлайн-анкету.
Дадатковую інфармацыю, правілы і крытэры адбору ўдзельнікаў глядзіце па спасылцы.