Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” (РГА “БелАЮ”) запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў моладзевай сустрэчы на тэму “Дадатковая адукацыя: запасная прафесія, хобі ці трата часу?”.
Калі: 18 красавіка 2017 года, 17:00 – 20:00.
Дзе: Мінск, пр. Машэрава, 25, офіс №241 (2 паверх).
Падчас моладзевай сустрэчы вы даведаецеся, што такое дадатковая адукацыя, ці неабходна яна вам і ці можа быць цікавай, а таксама як знайсці і спланаваць свой час, каб мець магчымасць для дадатковай адукацыі і развіцця.
У выніку трэнінгу ўдзельнікі:
- пазнаёмяцца з паняццем дадатковай адукацыі;
- зразумеюць, ці неабходна яна менавіта ім;
- даведаюцца, як падтрымліваць у сабе матывацыю да дадатковай адукацыі;
- навучацца эфектыўна планаваць свой час;
- навучацца ставіць дасягальныя мэты ў сваім дадатковым развіцці.
Удзел у сустрэчы бясплатны. Неабходна толькі да 16 красавіка запоўніць заяўку. Сустрэча будзе праходзіць у офісе РГА “БелАЮ” па адрасе: г. Мінск, пр. Машэрава, 25, офіс №241 (2 паверх). Схему праезду вы зможаце паглядзець на нашым сайце па адрасе: