Адукацыйны фестываль “Artes Liberalis — стагоддзе Рэвалюцыі” запрашае на воркшоп “Рэвалюцыйнае цела ў тэатры 1920-х. Біямеханіка Ус. Мейерхольда ў савецкай Расіі і Беларусі: тэорыя і практыка”.
Калі: Галерэя “Ў” (пр. Незалежнасці 37а).
Дзе: 16 красавіка (нядзеля), 15-00.
Біямеханіка — гэта сістэма акцёрскага тренажа, распрацаваная легендарным расійскім рэжысёрам ХХ стагоддзя, рэфарматарам тэатра — Усеваладам Мейерхольдам, з чыім імем наўпрост звязваюць феномен рэвалюцыйнага тэатра. Уплыў Мейерхольда адчуў на сабе і беларускі тэатр: ядро створанага ў 1924 годзе Беларускага дзяржаўнага тэатра-2 у Віцебску склалі беларусы-выпускнікі Студыі ў Маскве з асноўным фокусам на біямеханіцы.
Акрамя тэарэтычных уводзінаў у праграме воркшопа:
- асноўныя прынцыпы біямеханікі;
- базавыя практыкаванні (праца з палкай; біямеханічныя эцюды “Кідок каменя”, “Аплявуха”, “Удар кінжалам”, “Стрэл з лука”);
- біямеханіка ў практыцы сучаснага акцёра.
Воркшоп правядуць тэатразнаўца, рэжысёр Таня Арцімовіч і педагог, рэжысёр, кіраўніца канцэнтрацыі “Сучаснае мастацтва і тэатр” ECLAB Валянціна Мароз.
Колькасць удзельнікаў у практычнай часцы воркшопа абмежаваная — да 10 чалавек. Папярэдні запіс на artesliberales.by@gmail.com. Трэба напісаць імя і кораткую матывацыю. Колькасць гледачоў не абмежаваная.
Праграму фестываля можна знайсці па спасылцы.