DOTYK сумесна з ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” запрашаюць на варкшопы-дыскусіі, прысвечаныя мове варожасці ў дачыненні да ЛГБТК у медыях Беларусі.
Варкшопы пройдуць 25 красавіка а 19:00 у Віцебску (арт-прастора “VZAP”, Кастрычніцкая, 2) і 27 красавіка а 19:00 Мінску (Столоўка XYZ, Фабрыцыуса, 4).
Мова – унікальны інструмент у руках чалавецтва. З яе дапамогай людзі навучыліся лепш разумець адзін аднаго, праяўляць сябе, перадаваць веды з пакалення ў пакаленне. Але мова таксама можа быць выкарыстана і як зброя, накіраваная на краіну, канкрэтнага чалавека ці групу людзей, аб’яднаных нейкімі агульнымі прыкметамі. Часам мова варожасці выкарыстоўваецца свядома, але часцей яе наўпрост не заўважаюць, рэтранслюючы звыклую негатыўную матрыцу.
Паводле гіпотэзы Сепіра-Уорфа, мова вызначае наша мысленне, а такім чынам і паводзіны. Так, карэктуючы моўныя практыкі, можна знізіць сацыяльнае напружанне і мінімізаваць злачынствы на глебе нянавісці.
На варкшопе вы даведаецеся:
- як распазнаць мову варожасці, яе класіфікацыю і метады ацэнкі;
- як змянілася рыторыка медыяў ў дачыненні ЛГБТК за апошнія 3 гады;
- разбераце канкрэтныя прыклады праяў мовы варожасці ў СМІ Беларусі.
Уваход вольны, але неабходна зарэгістравацца. Для ўдзелу ў Віцебску – тут, у Мінску – пас гэтай спасылцы.