Bureau International Jeunesse запрашае на семінар для прамоўцыі партнёрства і развіцця якасці моладзевых абменаў з моцным фокусам на інклюзіі.
Калі: 12-17 верасня 2017 года.
Дзе: вёска Vila da Marmeleira, Партугалія.
“Ствары відэа – 4” пройдзе ў чацвёрты раз у вёсцы ў цэнтры Партугаліі, дзе жывуць прыкладна 300 жыхароў. Семінар прапануе ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва для ўсіх удзельнікаў – развіццё і змены для мясцовых жыхароў праз іх удзел у актыўнасцях і глыбокі міжкультурны досвед для ўдзельнікаў.
Семінар адкрыты для моладзевых работнікаў, якія працуюць прафесійна ці ў якасці валанцёраў з маладымі людзьмі і плануюць арганізаваць моладзевыя абмены ў межах праграмы Erasmus+ Youth in Action Programme. Да ўдзелу запрашаюцца 40 удзельнікаў, у тым ліку з Беларусі.
Мэты семінару – атрымаць магчымасць знайсці партнёраў для моладзевых абменаў, зразумець, што патрэбна для таго, каб спланаваць моладзевы абмен высокай якасці, пабудаваць сетку кантактаў і інш.
Прыярытэт будуць мець патэнцыйныя ўдзельнікі з арганізацый альбо груп, што працуюць над сацыяльнай інклюзіяй маладых людзей.
Працоўная мова – ангельская.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пераймаюць усе выдаткі на пражыванне, харчаванне і візу. Наконт дарожных выдаткаў неабходна даведвацца ў сваёй нацыянальнай арганізацыі, якая звязана з сеткай Salto.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 30 траўня 2017 года.