Сацыяльны праект “Рэспубліка Сонейка” сумесна з ініцыятывай “Жывая Бібліятэка” запрашаюць на “Шчырыя размовы” пра сіндром Даўна.
Калі: 22 красавіка 2017 года, з 16:00 па 19:00.
Дзе: Мінск, прастора “Кто такой Джон Голт?”, вул. Шорная, 20.
Што такое сіндром Даўна, што кожны з нас павінен пра яго ведаць і чаму важна пра яго расказваць? Чаму нельга ставіць на “сонечных” дзецях таўро “не здольны да навучання” і ці могуць яны хадзіць у агульнаадукацыйную школу? На гэтыя і многія іншыя пытанні адкажуць у межах “Шчырых размоў” людзі, якія ведаюць пра сіндром Даўна не па чутках і жадаюць пра яго распавесці.
Уваход вольны. Для ўдзелу ў сустрэчы, неабходна толькі зарэгістравацца.