Стыпендыяльная праграма The Denys Holland Scholarship запрашае кандыдатаў з усяго свету на вучобы ў бакадаўрыяце University College London.
Стыпендыя The Denys Holland Scholarship была створана для кандыдатаў з краін свету, якія без стыпендыяльнай падтрымкі не могуць дазволіць сабе атрымаць вышэйшую адукацыю і якія дэманструюць намер у поўнай меры выкарыстаць веды і студэнцкія знаёмствы, набытыя ва ўніверсітэце University College London. Стыпендыю могуць атрымаць студэнты, якія паступілі на адну з праграм бакалаўрыята ўніверсітэта University College London. У стыпендыяльнай праграме бяруць удзел усе праграмы бакалаўрыята ўніверсітэта.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць залічаным на адну з праграм бакалаўрыята University College London на дзённую форму навучання;
- не мець фінансавай магчымасці навучацца ва ўніверсітэце без падтрымкі стыпендыі (неабходна гэта давесці);
- прыярытэт аддаецца кандыдатам ва ўзросце да 25 гадоў на момант падачы заяўкі на атрыманне стыпендыі;
- дэманстраваць зацікаўленасць у навучанні і намер скарыстаць веды, атрыманыя ва ўніверсітэце.
Для атрымання стыпендыі кандыдатам неабходна адправіць на е-адрас studentfunding@ucl.ac.uk запоўненую заяўку і патрэбныя дакументы да 7 ліпеня.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя складае 9 000 фунтаў на год. Студэнты могуць скарыстаць у якасці аплаты навучання ўсю суму ці толькі яе частку. Калі студэнтам для аплаты навучання патрэбна толькі частка стыпендыі, астатнюю суму студэнт можа атрымаць асобна. Цалкам стыпендыя выплочваецца ў першы год навучання, але яе можна працягнуць на астатнія два гады пры ўмове добрай паспяховасці студэнта.
Падрабязнасці можна адшукаць тут.
Дэдлайн – 7 ліпеня 2017 года.