25 стыпендый прапануюць студэнтам юрыдычных і сумежных дысцыплін для ўдзелу ў Міжнароднай летняй школе ў Сараеве.
Калі: 19-28 ліпеня 2017 года.
Дзе: Сараева, Боснія і Герцагавіна.
Тэма 2017: Transitional justice as a response to emerging challenges in South-East Europe.
Арганізатары: асацыяцыя “PRAVNIK” і Konrad-Adenauer-Stiftung, Rule of Law Program South East Europe.
Фінансавыя ўмовы
Поўны кошт удзела складае 750€, кошт са стыпендыяй – 200€. Гэта сума пакрывае выдаткі на пражыване, харчаванне і працоўныя матэрыялы.
Дэдлайн падачы заяўкі – 30 красавіка.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.