Федэрацыя Маладых Еўрапейскіх Зялёных запрашае далучыцца да міжнароднай каманды па падрыхтоўцы летняй школе 2017 “Smash Borders, Build Solidarity”.
Калі: падрыхтоўчы перыяд – травень-ліпень, летняя школа – 25 ліпеня – 3 жніўня 2017 года.
Дзе: Нямеччына.
Тэма летняй школы 2017: міграцыя і інтэграцыя ўцекачоў.
Каму будзе цікава: моладзевым актывістам і работнікам, якім цікавы такія тэмы, як правы уцекачоў і зялёныя кашоўнасці.
Галоўныя абавязкі падрыхтоўчай каманды:
- актыўны ўдзел ва ўсіх анлайн-сустрэчах (травень-чэрвень);
- удзел у афлайн-сустрэчы (9-11 ліпеня);
- падрыхтоўка абвесткі і адбор удзельнікаў;
- падрыхтоўка праграмы семінара;
- запрашэнне спікераў, экспертаў, трэнераў і партнёраў;
- дапамога з прасоўваннем мерапрыемства;
- удзел непасрэдна ў мерапрыемстве, а таксама ў сустрэчы напярэдадні мерапрыемства і пасля яго (23 ліпеня – 5 жніўня);
- дапамога ў складанні справаздачы па мерапрыемству (жнівень-кастрычнік).
Што атрымаюць удзельнікі:
- навыкі працы ў міжнародным асяроддзі;
- вопыт па арганізацыі моладзевых праектаў – падрыхтоўка, правядзенне, справаздача;
- знаёмства з зялёнымі каштоўнасцямі і працай FYEG;
- глыбокае веданне міграцыйнай палітыкі;
- магчымасць развіць лідарскія здольнасці;
- шмат працы і вяселля.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- добрае валоданне ангельскай мовай;
- адказнасць;
- выдатныя арганізацыйныя навыкі, а таксама навыкі працы ў камандзе;
- быць адданым мэтам праекта;
- ведаць прынцыпы нефармальнай адукацыі.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне, харчаванне, арэнду працоўнай прасторы, праезд і візу.
Дэдлайн падачы заяўкі – 3 траўня 2017 года, 00:00 (СЕТ).
Больш падрабязнасцей па спасылцы.