Прэмія за лепшую студэнцкую працу пра Беларусь

Міжнародны кангрэс даследчыкаў БеларусіЕўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Беларускі калегіум абвяшчаюць конкурс на лепшую студэнцкую працу, абароненую ў 2014/2015 і 2015/2016 гг. па беларускай тэматыцы.

Прэмія мае на мэце адзначыць дасягненні беларускіх студэнтаў у сацыяльных і гуманітарных навуках, падтрымаць іх творчую і навуковую працу, а таксама паспрыяць паляпшэнню якасці студэнцкіх пісьмовых працаў.

Прэмія будзе нададзеная ў трох намінацыях:

  • лепшая магістарская праца,
  • лепшая бакалаўрская праца,
  • лепшая творчая праца.

Патрабаванні

Намінаваць можна любую працу, абароненую ў беларускай ВНУ ці ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні.

Прэмія прадугледжвае фінансавую ўзнагароду.

Урачыстае ўручэнне прэміі адбудзецца на Сёмым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 15-17 верасня.

Рашэнне пра наданне прэміі прымаецца на аснове заключэння экспертнай рады, якая складаецца з прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці Беларусі і іншых краін на аснове ананімнага галасавання.

Дэдлайн падачы заяўкі — 20 траўня. Трэба даслаць працу і дадатковую інфармацыю на адрас premija@palityka.org.

З дэталёвым апісаннем правілаў і патрабаванняў можна азнаёміцца тут.